Весна пришла. Белорусский язык

Вопрос от посетителя:

Весна пришла. Белорусский язык

Илюха отвечает:

Вось і прыйшла
доўгачаканая вясна. З дахаў зацішнай мелодыяй падаюць кропелькі талага снегу. Ручаіны
бягуць па вуліцах, збягаюць, забіраюць з сабою холад. Сонейка ўжо не хаваецца
за хмары і не саромееца ліць цяплыню на зацвярдзелую за зіму зямлю. Людзі
ўсміхаюцца. На тварах іх – чаканне. Хутка птушкі вернуцца дадому, замітусяцца.
Загучыць вясна на поўную моц. Кволыя былінкі пацягнуцца да гары, хуценька
стануць шчыльнай, сакавітай травой. Распусцяцца кветкі, упрыгожаць горад. Можна
здымаць цяжкія курткі і футры, не кутацца ў доўгія шалікі. А якая прыгожая вясна
ў лесе! Пралескі, ландышы, коцікі на вербах. Чорна-белы зімовы пейзаж зменіцца на
новы, зялёна-блакітны. Маладая ліства на дрэвах запахне ап’яняючым водарам
свежасці. Усё навакол прачынаецца, і расліны, і жывёлы, і людзі. 

Добавить свой ответ